Беларускі Статут – душа Еўропы



Па гістарычных мерках яшчэ нядаўна заканадаўства Беларусі, а на той час Вялікага Княства Літоўскага, фармавала нарматыўную павестку ўсёй Еўропы.

Выпадкова знойдзены ў Рызе рукапіс Статута на нямецкай мове прадставіў падчас адкрыцця выставы «Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі» ў Менску гісторык Алег Дзярновіч:

– Наколькі я ведаю, гэта ўжо штогадовая традыцыя Нацыянальнай бібліятэкі. На дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь яны ладзяць такія выставы кніжных рарытэтаў, такіх унікумаў. Гэты асобнік, сапраўды, малавядомы для навуковага і культурнага жыцця нашай краіны. Гэтая выстава і прывоз гэтага асобніка – значная падзея.

Выстава «Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі» будзе працаваць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 19 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя