Беларускі турызм упершыню прэзентавалі ў Нью-Ёрку
Турыстычны патэнцыял Беларусі ўпершыню прэзентавалі на адной з найбуйнейшых сусветных турвыстаў New York Times Travel Show-2018, якая адбылася 26-28 студзеня ў Нью-Ёрку.
Міністэрства спорту і турызму і НАТ пры прасоўванні краіны на выставе зрабілі акцэнт на магчымасцях пяцідзённага бязвізавага ўезда для замежнікаў – гэта паўплывала і на афармленне нацыянальнага стэнда.
У 2017 годзе без візы ў Беларусь прыехалі амаль 80 тыс. чалавек. Злучаныя Штаты Амерыкі ўваходзяць у топ-10 краін па ліку турыстаў, якія прыехалі па бязвізу. Гасцям нацыянальнага стэнда распавялі аб беларускай прыродзе і культурнай спадчыне, а таксама маштабных спартыўных спаборніцтвах, якія прыме Беларусь у бліжэйшыя гады, – Еўрагульнях-2019 і чэмпіянаце свету па хакеі-2021 (будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і Латвіі).
New York Times Travel Show – буйны турыстычны кірмаш Паўночнай Амерыкі. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 100 краін, асноўны акцэнт быў зроблены на медыцынскім і сямейным турызме.