Беларускіх лекараў прымушаюць распісацца, што яны не будуць мітынгаваць



Лекараў прымушаюць пісьмова даць абавязацельствы, што яны не будуць мітынгаваць і здзяйсняць любыя т. з. „экстрэмісцкія” дзеянні.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы „Белыя халаты”.

У распісцы, якую раздаюць лекарам у шпіталях, напісана пра забарону пратэстаў, удзелу ў „экстрэмісцкіх фармаваннях” і „захопу і ўтрымання ўлады”.

Як вядома, беларускія медыкі сур’ёзна пацярпелі праз рэпрэсіі, якія пачаліся пасля 2020 года. Многія страцілі працу, хтосьці апынуўся ў зняволенні.