Беларускіх цыганоў вінавацяць у махлярстве



У Ровенскай вобласці, што на захадзе Украіны, затрыманы пяцёра цыганоў – грамадзянаў Беларусі. Беларускіх цыганоў вінавацяць у махлярстве.

Сцэнар махлярства быў распрацаваны загадзя. У вёсцы з’яўлялася цыганка, заходзіла ў хаты да немаладых людзей і з ганку расказвала пра “радавы праклён” ці сурокі злыдняў-суседзяў, які нібыта яна можа зняць за грошы. Усыпіўшы пільнасць прымхлівых гаспадароў, госця крала ў хаце грошы і знікала.

Пакуль вядома пра два такія эпізоды: у вёсцы Клесі, што ў памежным з Беларуссю Сарненскім раёне, і ў вёсцы Бяздонне Радзівілаўскага раёна.

Махляры з Беларусі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ім пагажае да трох гадоў абмежавання волі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота  photopolygon.com