Беларускія бібліятэкары на варце айчыннай літаратуры



Беларускія бібліятэкары павінны стаяць на варце айчыннай літаратуры і ведаць пра змены ў навучальных праграмах – да такой высновы прыйшлі ў Пінску ўдзельнікі дыскусіі з нагоды 70-годдзя раённай бібліятэкі.

“Бібліятэкар мусіць не толькі ведаць пра змены навучальных праграмаў, але і даваць вычарпальны адказ на запыты маладзёнаў”, – адзначыла адная з удзельніц мерапрыемства Святлана Марочка:

 – Цяпер у праграму ўведзена шмат новай літаратуры. Натуральна, мы павінны ўсё праглядаць, каб гэтая літаратура паступала да нас у бібліятэку, бо часам у нас просяць, каб мы параілі штосьці з класікі.

Усё ж галоўная праблема для бібліятэк – гэта папаўненне фондаў сучаснай айчыннай літаратурай, перыёдыкай, не кажучы пра замежную. Як правіла, закупныя магчымасці становаў малыя з-за адсутнасці грашовых сродкаў.

 Беларускае Радыё Рацыя