Беларускія бізнесоўцы вяртаюцца да каранёў



Буйныя бізнесоўцы-беларусы вяртацца да сваіх каранёў, яны замаўляюць у гісторыкаў даследчыя працы пра свой род, адзначае рэдактар „Гістарычнай Брамы” Аляксандр Ільін. Даследчык сам атрымаў некалькі просьбаў ад бізнесоўцаў, якія актыўна шукаюць інфармацыю пра сваіх папярэдніках.

Аляксандр Ільін прызнаецца, што некаторыя прозвішчы сапраўды цікавыя, як род палескіх святароў Катовіч:

– Пішу кнігу, ёсць такі род палескіх святароў Катовічаў, можа мне ў нейкім сэнсе пашчасціла, адзін з прадстаўнікоў роду Катовічаў з’яўляецца даволі буйным бізнесменам. Зараз пішу, ужо выходзіць каля 600 старонак напэўна будзе кніга. Падавалася род невялікі, малавядомы, але аказалася, што калі пашукаць, пакапаць, столькі цікавых асобаў, столькі матэрыяла.

Гэта станоўчая з’ява, лічыць даследчык, бо калі эліты цягнуцца да мінуўшчыны, то хваля закране і астатняе грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя