Беларускія добраахвотнікі: „Закладаем патэнцыял новай шляхты”



Тактычная група „Беларусь” апублікавала відэаролік пра беларусаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны.

„Вернасць сваім пабрацімам і слову, народу і краіне – гэта наш шлях. Пачуццё ўнутранай сілы і адданасць ідэі – гэта наш тыл. Наша ідэя ўсёабдымная, яскравая і выключная – яна дазваляе падняцца над абставінамі, над усім часовым і выпадковым. Цяпер мы закладваем патэнцыял новых ваяроў, новай шляхты, каб у выпадку небяспекі нацыя змагла сябе абараніць. Наш час прыйдзе”, – гаворыцца ў відэа.