Беларускія добраахвотнікі напісалі на фронце дыктоўку
22 лютага байцы Тактычнай групы „Беларусь” на ўсходзе Украіны правялі дыктоўку прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Для напісання дыктоўкі жаўнеры выбралі ўрывак з рамана Уладзіміра Караткевіча „Дзікае паляванне караля Стаха”.
„Чытайце, пішыце і размаўляйце па-беларуску! Пакуль жыве родная мова, жыве Беларусь!” – пішуць беларускія добраахвотнікі.
