Беларускія добраахвотнікі ва Украіне



На YouTube-канале Ukraine History Archive з’явілася відэа „Білоруські добровольці” (Беларускія добраахвотнікі) прысвечанае беларусам, якія паехалі ваяваць на Данбас за свабоду Украіны.

„З пачаткам расейскай агрэсіі супраць Украіны на дапамогу ўкраінскаму народу накіраваліся беларускія добраахвотнікі.

Добраахвотнікі ахвяравалі планамі на сваё жыццё і магчымасцю вярнуцца дамоў у Беларусь, дзе ўлада абяцала змагарам за вольнасць Украіны пераслед.

Беларусы адправіліся на вайну ў складзе розных добраахвотніцкіх батальёнаў, пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам Беларусі з марай убачыць Украіну і Беларусь вольнымі!”, – гаворыцца ў прадмове да відэа.

Беларускае Радыё Рацыя