Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: “Не спяшайцеся нас хаваць!”
Беларусы працягваюць абараняць Украіну ад расейскіх захопнікаў. Часам актывісты трапляюць у самыя гарачыя кропкі, выбрацца жывымі з якіх амаль немагчыма.
Кранальную гісторыю з палёў бою пра сябра пад пазыўным “Добры” распавёў добраахвотнік асобнай групы „Чорны Кот” Радзівон Батулін:
– Хачу перадаць прывітанне майму сябру на пазыўны “Добры” , ён беларус і зараз знаходзіцца ў Марыўпалі. Перад выездам на свой баявы я выйшаў з ім на сувязь, ён больш за месяц не адказваў. Яго, як кажуць, пахавалі, былі звесткі, што ён двухсоты, але ён з’явіўся ў нашым чаце добраахвотнікаў і сказаў, што не спяшайцеся мяне хаваць. Шчыра былі рады пачуць яго. Трымайся, браце! Мы яшчэ сустрэнемся з табой у вызваленым Менску.
Шчыра жадаем, каб усе добраахвотнікі, што стаяць цяпер на абароне Украіны, вярнуліся дадому жывымі і цэлымі…
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя