Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да Зяленскага
Беларускія добраахвотнікі, якія прымаюць удзел у Антытэрарыстычнай аперацыі, звярнуліся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з просьбай надаць ім украінскае грамадзянства.
Кажа баец Тактычнай групы „Беларусь” у складзе ўкраінскіх сілаў Ян Мельнікаў:
– Спадар прэзідэнт, ад імя беларускіх добраахвотнікаў я б хацеў звярнуцца да вас з просьбай надаць нам грамадзянства Украіны. Шмат хто з нашых хлопцаў зараз параненыя, патрабуюць лячэння, яны не маюць юрыдычнай абароны, яны не маюць права на медычную дапамогу. Я лічу, што гэта як мінімум ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі абараняць.
Беларускае Радыё Рацыя