Беларускія дыяспары дапамагаюць рэпрэсаваным суайчыннікам
Беларускія дыяспары па ўсім свеце аказваюць вялікую дапамогу рэпрэсаваным суайчыннікам. Сузаснавальнік кампаній салідарнасці BY_help і BYSOL Андрэй Стрыжак прыводзіць канкрэтныя прыклады таго, як замежныя беларусы дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсій:
– Канкрэтныя прыклады – гэта стварэнне сістэмы дапамогі. Калі казаць пра той самы Фонд BYSOL, то каля 60 – 70% данатаў, якія прыходзяць на нашыя рахункі, гэта данаты ад дыяспар. Гэта дапамога людзям, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі праз палітычныя прычыны. Дыяспары Украіны, Літвы і Польшчы ў першую чаргу, стварылі сістэму дапамогі гэтым людзям на месцах. Гэта самыя яскравыя, самыя першыя, якія прыходзяць на думку, прыклады.
За год існавання кампанія салідарнасці BYSOL дапамагла тысячам беларусаў, пацярпелых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Сярод напрамкаў дзейнасці кампаніі: дапамога ў экстраннай рэлакацыі актывістам, падтрымка стачкамаў, дапамога дваровым ініцыятывам і іншае.
Беларускае Радыё Рацыя