Беларускія энергетыкі перайшлі ў рэжым падвышанай гатовасці з-за непагадзі



Беларускія энергетыкі пераведзены ў рэжым павышанай гатовасці ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я: моцнай завеяй, галалёдзіцай, парывамі ветру, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

Цяпер энергасістэма працуе ў штатным рэжыме. Па стане на 15.00 масавых адключэнняў не зафіксавана. У выпадку адключэнняў аварыйныя брыгады гатовыя аператыўна да рамонтна-аднаўленчых работ.

У нашым беларуска-польскім памежжы – небяспечна на дарогах. Быць уважлівымі трэба і пешаходам, і кіроўцам. Так, у Падляшскім ваяводстве сіноптыкі папярэдзілі, што падае снег і мокры снег, які хутка пераходзіць у дождж ды імжу. Вечарам магчымыя завеі.

Беларускае Радыё Рацыя