Беларускія філатэлісты атрымалі польскія ўзнагароды
Беларускія збіральнікі паштовых марак атрымалі высокія польскія ўзнагароды на эксперыментальнай выставе ў польскай Чэнстахове. На выставе агулам было прадстаўлена амаль тры дзесяткі калекцый з усёй Польшчы, а таксама два беларускія зборы.
Пра ўдзел беларускіх філатэлістаў распавядае Фрыдэрык Гушча, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў:
— У Чэнстахове адбылася аднастэндавая выстава эксперыментальнага класу. Беларусі было выдзелена два месцы. Прымаў удзел Андрэй Грыбаў: «На скрыжаванні гісторыі», я: «Правізорыі Гарадзеншчыны 1192-1993 год». Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў такой спецыялізаванай выставе, але дасягнулі, як я лічу, вельмі высокіх поспехаў. Адзін залаты медаль, ён найвышэйшы., бо вялікага залатога ў аднастэндавым класе няма. І пазалота ў мяне.
Гарадзенская суполка збіральнікаў паштовых марак лічыцца адной з самых моцных у Беларусі і яе сябры прымаюць ўдзел у выставах не толькі ў Польшxы, а таксама ва Украіне, Расеі ды іншых краінах.
Беларускае Радыё Рацыя