Беларускія лекары і актывісткі запусцілі праект аб жаночым здароўі



Беларускія лекары і актывісткі запусцілі інста-сяброўку — акаўнт пра жаночае здароўе.

Экспертка праекта Алена Новікава — доктарка з больш чым 21-гадовым стажам у Беларусі. Гінеколаг, рэпрадуктолаг, кандыдат медыцынскіх навук.

Мэта праекта ў тым, каб матываваць беларускіх жанчын больш надаваць увагі свайму здароўю і рэгулярна наведваць гінеколага, а яшчэ навучыць, як упэўнена адчуваць сябе ў кабінеце лекара.

Аўтары кампаніі хочуць, каб беларускі адкрыта абмяркоўвалі праблемы жаночага здароўя, дзяліліся рэкамендацыямі лекараў і смела адмаўляліся ад спецыялістаў, калі з імі некамфортна.

Беларускае Радыё Рацыя