Беларускія лекары з Еўропы і ЗША звярнуліся да ўладаў
Беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Еўропе, звярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі ў сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19. У лісце лекары патрабуюць ад органаў улады ўсіх узроўняў закрыць усе навучальныя і дашкольныя ўстановы, забараніць любыя масавыя мерапрыемствы і сходы, закрыць спартовыя і забаўляльныя ўстановы і прадпрыемствы грамадскага харчавання, за выключэньнем дастаўкі на дом. Забяспечыць своечасовае інфармаванне грамадзкасці аб бягучай статыстыцы захворвання і захадах барацьбы з эпідэміяй.
«Хвароба не выбірае людзей паводле сацыяльнага статусу ці пасады. Справіцца з ёю можна толькі праз хуткую кансалідацыю намаганьняў усяго грамадства. Час лічыцца на гадзіны», – гаворыцца ў адкрытым лісце.
Беларускае Радыё Рацыя