Беларускія лясы гараць усё часцей
Усё больш пажараў стала здарацца на Берасцейшчыне, як і па ўсёй Беларусі.
Прычына — гэта не толькі кліматычныя змены, але і неасцярожнасць саміх людзей — перакананы старшыня грамадскага аб’яднання “Добраахвотныя пажарныя” Аляксандр Саўчук:
– Людзі неахайна ставяцца да правілаў паводзінаў з агнём. Іншая сітуацыя датычыць нашага навакольнага асяроддзя, гэта таксама гаспадарчая дзейнасць чалавека і іншыя.
Як адзначыў Аляксандр Саўчук, пакуль сітуацыя з пажарамі ў берасцейскім рэгіёне не крытычная, паколькі ёсць вельмі аператыўная рэакцыя. Але гэта зусім не значыць, што такой праблемы няма.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце