Беларускія маленькія пажарныя бяруць удзел у польскім конкурсе малюнка



Некалькі дзясяткаў прац дасылаюць прадстаўнікі берасцейскага грамадскага абяднання «Добраахвотныя пажарныя» да ўдзелу ў польскім конкурсе дзіцячых малюнкаў. Запрашэнне было атрымана ад калегаў з Куяўска-Паморскага ваяводства, распавёў старшыня арганізацыі Аляксандр Саўчук:

З Куяўска-Паморскім ваяводствам, з нашымі калегамі, добраахвотнымі пажарнымі, мы супрацоўнічаем ужо тры гады. Супраца вельмі сціплая, але штогод мы бяром удзел у іх конкурсе малюнка, яны бяруць удзел у нашых конкурсах. Некалькі гадоў мы вазілі на спаборніцтвы па дзіцячым пажарным спорце нашу берасцейскую каманду.

«Такія абмены з польскімі калегамі заўсёды даюць новы досвед, заўсёды ёсць чаму навучыцца, паколькі іх добраахвотнікі існуюць больш за сотню гадоў», – дадаў Аляксадр Саўчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота bvn.by