Беларускія міліцыянты ваююць за сепаратыстаў?



„Згуртаваньне Патрыётаў” паведаміла ў сваім Фэйсбуку пра сепаратыста, які ваяваў у беларускай міліцэйскай форме. Сепаратыст, куртка якога дэманструецца на фотаздымках, быў забіты ў раёне Данецкага аэрапорта.

„Пад Пяскамі ў раёне Данецкага аэрапорта хлопцы з Правага сектара ўзялі трафей – форменную куртку беларускай міліцыі. На жаль, уладальнік дадзенай курткі ўжо не зможа даць каментар адносна таго, што адбылося, бо накіраваўся ў лепшы свет. Дакументаў пры целе таксама знойдзена не было. Можна меркаваць, што дадзеная куртка была каштоўнай для ўладальніка, калі ён не мог з ёй развітацца ў зоне баявых дзеянняў, бо звычайнага камуфляжу ў сепараў хапае. Вось такія яны рэаліі руssкага свету. Гэта не дома ганяць дубінай па праспектах студэнтаў і інтэлігентаў. Тут часамі прылятае ад 5.45 і вышэй”, – паведамляе „Згуртаваньне Патрыётаў”.

[Not a valid template]