Беларускія мытнікі сарвалі канцэрты Кіркорава



У выніку дзеянняў беларускіх мытнікаў расейскі поп-выканаўца Філіп Кіркораў быў вымушаны перанесці даты сваіх выступаў у Літве.

Спявак перанёс канцэрт, які меў адбыцца 23 сакавіка ў Вільні, таму што фуры з абсталяваннем і дэкарацыямі затрымліваюць беларускія мытнікі на мяжы з Літвой. У гэтую краіну Філіп Кіркораў паехаў адразу пасля выступу ў Менску 22 сакавіка.

Падзяка Кіркораву

Шматтонныя фуры з дэкарацыямі і абсталяваннем з учорашняга дня прастойвалі на мяжы з Літвой, затрыманыя для пільнага дагляду.

«Шоў «Я» было прынятае на самым высокім узроўні – пасля канцэрту кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў раскошны букет для мяне і рэжысёра Франка Драгоне. І пасля такога ашаламляльнага поспеху, дзесяцітысячнай «Менск-Арэны», дзе не засталося ніводнага вольнага месца, мы сутыкнуліся з ашаламляльным нахабствам», – напісаў поп-зорка на сваёй афіцыйнай старонцы ў «Вконтакте».

Ён спадзяецца, што кіраўнік Беларусі не пакіне інцыдэнт без увагі, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

У выніку затрымак на мяжы віленскі канцэрт адбудзецца 24 сакавіка, а 23 сакавіка, выступ у Клайпедзе пройдзе 25 сакавіка.