Беларускія навукоўцы распрацоўваюць унікальнае лякарства ад раку
Беларускія навукоўцы распрацоўваюць новую арыгінальную формулу лека ад раку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».
На дадзены момант вядома толькі пра 50 розных арыгінальных формаў лекаў ад анкалагічных захворванняў. Даследчыкі па ўсім свеце працуюць дзесяцігоддзямі, каб дамагчыся поспеху.
Беларускія хімікі Аляксандр Фарына і Алена Калінічэнка за 5 гадоў карпатлівай працы змаглі стварыць канкурэнтаздольную формулу лека. Цяпер іх чакае наступны этап – выпрабаванні.
Акрамя таго, спецыялісты Інстытута біяфізікі Акадэміі навук працуюць над распрацоўкай экспрэс-тэсту па выяўленні рака крыві на пачатковай стадыі, калі захворванне яшчэ ніяк сябе не выяўляе і можа быць паспяхова вылечана. Такі тэст дазволіць вызначыць анкалогію нават у хатніх умовах.