Беларускія незалежныя прафсаюзы атрымалі прэмію «за абарону правоў у апошняй дыктатуры Еўропы»
17 чэрвеня ў анлайн-фармаце адбылося ўганараванне Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго сяброўскіх арганізацый у якасці лаўрэата міжнароднай прэміі імя Артура Свэнсана.
Старшыня арганізацыі Аляксандр Ярашук адзначыў падчас цырымоніі, што надзвычай ганарыцца прысуджэннем такой узнагароды незалежным прафсаюзам краіны.
«Справа, пачатая летась у жніўні, калі многія нашы сябры выйшлі на страйкі, змагаліся за тое, каб насталі перамены, каб мы сталі жыць ва ўмовах дэмакратыі, — пакуль яшчэ мы перамогі не дасягнулі. Але хачу запэўніць: мы абавязкова гэта зробім і апраўдаем узнагароду, якую лічым толькі авансам».
Прэмія Артура Свэнсана прысуджана незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі ў красавіку за «бясстрашную барацьбу за дэмакратыю і асноўныя правы прафсаюзаў у апошняй дыктатуры Еўропы».
Беларускае Радыё Рацыя