Беларускія памежнікі затрымалі дрызіну-беспілотнік
Увечары 11 студзеня ў аб’ектывы сістэмы відэаназірання на літоўскім напрамку трапіў невядомы аб’ект, які рухаўся па чыгуначным палатне ў бок Беларусі.
Памежны нарад па аператыўна перададзенай інфармацыі ў 200-х метрах ад беларуска-літоўскай мяжы спыніў імправізаваны металічны вазок. Беспілотнік, які быў зроблены саматужным спосабам, вонкава падобны да дрызіны ў мініяцюры, прыводзіў у рух электрарухавік ад двух акумулятараў.
Такі „транспарт” павінен быў адыграць важную ролю ў справе кантрабандыстаў. Як мяркуецца, менавіта яны паспрабавалі выкарыстоўваць вазок для „выведкі” мясцовасці. Аднак новы метад перакіду кантрабанды праваліўся
Праводзяцца аператыўныя мерапрыемствы па высвятленні асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці на мяжы.