Беларускія памежнікі затрымалі забойцу
У мінулыя выхадныя ў выніку спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу за парушэнне мяжы з Польшчы ў Беларусь затрыманы грамадзянін Балгарыі.
(Фота sputnik.by)
Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, пры сабе ў парушальніка былі навігатар, карта, пашпарт, сродкі адпужвання сабак і 40 еўра.
Устаноўлена, што мужчына знаходзіцца ў базе Інтэрпола за забойства, учыненае на тэрыторыі Балгарыі.
