Беларускія памежнікі знялі з цягніка заснавальніцу „Голаса” Лілію Шыбанаву
Заснавальніка і былога выканаўчага дырэктара асацыяцыі „Голас” Лілію Шыбанаву знялі з цягніка на мяжы Літвы і Беларусі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў палітолаг Аляксандр Кынеў.
Лілія Шыбанава (Фота tass.ru)
Па словах Кынева, інцыдэнт адбыўся каля апоўначы на памежным пункце „Гудагай”. Шыбанаву, якая ехала з Вільні ў Маскву, папрасілі выйсці на станцыі, а затым правялі асабісты надгляд.
Як паведаміў сустаршыня „Голаса” Рыгор Мельканьянц, сувязі з Шыбанавай няма да гэтага часу. „Тым, хто тэлефанаваў памежнікам, сказалі, што даўно ўжо яе адпусцілі. Але асабістага пацверджання ад яе няма”, — сказаў ён.
У Расеі Лілія Шыбанава павінна была ўзяць удзел у пасяджэнні прэзідэнцкай Рады па правах чалавека. На сайце Рады гаворыцца, што арганізацыя звернецца да прэзідэнта РФ у сувязі з грубым парушэннем правоў Шыбанавай і „невытлумачальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў”.