Беларускія пенсіянеры супраць Лукашэнкі



Вялікая колькасць беларускіх пенсіянераў ненавідзіць дыктатарскі лукашысцкі рэжым і змагаецца з ім усімі даступнымі сродкамі. Як прыклад – пенсіянерка Ларыса з-пад Менску, якая пераехала ў Польшчу 5 месяцаў таму.

Жанчына з 20-га года змагаецца з рэжымам Лукашэнкі. У 20-м – актыўная ўдзельніца акцый, адседзела 5 сутак за рэпосты. Пазней сваю запатрабаванасць у барацьбе супраць дыктатара яна знайшла ў ліставанні, кажа спадарыня Ларыса:

– Вымушана была прыехаць пасля пачатку вайны, якую развязала Расея супраць Украіны, бо не магла болей трываць. Пісаць палітзняволеным я пачала яшчэ ў 2020 годзе. Як толькі нашых мужных хлопцаў і дзяўчат сталі браць на маршах, і даваць ім спачатку невялікія тэрміны, я адразу пачала іх падтрымліваць: дасылаць паштоўкі, вяла сшытак.

Цалкам стужку слухайце ў далучаным файле:

Пенсіянерка верыць, што Беларусь стане вольнай, людзі выйдуць з-за крат, а яе лісты дапамогуць ім перажыць цяжкія часы ў засценках.

Беларускае Радыё Рацыя