Беларускія пілігрымы запрасілі Папу ў Беларусь
Беларускія пілігрымы з Глыбокага сустрэліся з Папам Францішкам і запрасілі яго ў Беларусь.
Глыбачане мелі нагоду размаўляць з папам Францішкам на адной з аўдыенцый, якая ладзіцца ў Ватыкане па серадах.
[Not a valid template]
Па словах Марыны Раманчук з Глыбоччыны, сустрэча з Папам – гэта значная падзея для кожнага католіка, якая прыносіць вялікую радасць і задавальненне.
– Гэта вельмі цудоўны, адкрыты просты чалавек, які прамаўляе не толькі сваімі словамі, але і сваімі жэстамі і паводзінамі. І я стараюся браць з яго прыклад у чым магу.
Каб Папа Францішак заўважыў беларусаў, Марына надзела вышымайку з беларускім арнаментам і прамовіла па-італьянску словы запрашэння ў Беларусь.
– Гэта зусім ад мяне не залежыць, але я на італьянскай мове, як умела, сказала, што Беларусь перадае Папу прывітанне, што Беларусь вельмі любіць і вельмі чакае Папу ў Беларусі.
Беларусы разам з пілігрымамі з розных краін свету кожную сераду прыходзяць на плошчу Святога Пятра да Базылікі, каб паслухаць казанні Папы, прывітаць яго і памаліцца разам.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае