Беларускія праваабаронцы атрымалі міжнародную прэмію
Кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і юрыст гэтай арганізацыі Алег Граблеўскі сталі лаўрэатамі прэміі Front Line Defenders 2021, паведамляюць праваабаронцы.

Прэмія ўручаецца праваабаронцам у небяспецы. Арганізацыя ўшаноўвае праваабаронцаў, якія працуюць з праблемамі расавай справядлівасці, жыллёвых правоў, правоў меншасцяў, абароны навакольнага асяроддзя і зямлі, самавызначэння і правоў людзей з інваліднасцю.
Трэцяга лютага Драздоўскі і Граблеўскі былі арыштаваныя, праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Праз паўгода, 31 ліпеня, мужчын вызвалілі пад асабістае паручальніцтва.
