Беларускія рыцары прыехалі на турнір з чырвона-зялёным сцягам, расейскія – з георгіеўскімі стужкамі



У Празе праходзіць чэмпіянат свету па сярэднявечных баях, на які з’ехаліся прадстаўнікі з усяго свету. З чым прыехалі беларусы?

Беларускіх рыцараў пад чырвона-зялёным афіцыйным сцягам Беларусі пабачыла спадарыня Алена Радкевіч, якая сфатаграфавала прадстаўнікоў нашай краіны ў Празе ды апублікавала здымкі ў «Фэйсбуку».

Рыцары

«Кагнітыўны дысананс: беларускія сярэднявечныя рыцары пад чырвона-зялёным сьцягам! У Празе на чэмпіянаце свету па сярэднявечных кантактных баях. А расейская каманда – з георгіеўскімі стужкамі на грудзях. Мы з унукам думалі паглядзець, як нашыя дзяды ваявалі – і ўсё роўна нарваліся», – скаментавала спадарыня Алена Радкевіч.

Рыцары

Прадстаўнік Расеі (справа) на чэмпіянаце свету па сярэднявечных баях з георгіеўскай стужкай. 

Вядома, што ваяры ВКЛ ваявалі пад сцягам святога Юрыя, на якім быў адлюстраваны чырвоны крыж на белым фоне. Пад гэтымі сцягамі паказаная конніца ВКЛ на карціне «Бітва пад Оршай» з 1520 года.

Белсат, фота facebook.com/alena.radkevich