Беларускія санаторыі разлічваюць на павелічэнне колькасці кліентаў-замежнікаў



Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнни насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, грамадзяне Расеі дагэтуль дамінуюць сярод замежных грамадзян, якія адпачываюць у Беларусі. Але сітуацыя паволі мяняецца, сказаў ён.

Каля 90% гэта ўсё ж расейцы, але ў сувязі з тым, што быў уведзены бязвізавы рух і Гародня ўвайшла туды, цягам года экспарт павялічыўся ў два разы. Гэта грамадзяне сумежных з намі еўрапейскіх дзяржаў. Мы спадзяёмся, што з паслабленнем і паляпшэннем бязвізавага ўезду, нашы санаторыі будуць сапраўды карыстацца попытам. Калі гэта будзе сапраўды да дзесяці дзён, мы крыху зменім вектар і правядзём дыверсіфікацыю рынка паслуг.

Паводле разлікаў, як сказаў Генадзь Балбатоўскі, колькасць кліентаў з-за мяжы за 2017 год складзе больш за 200 тысяч чалавек, выручка ад прададзеных паслуг замежнікам дасягне 170 мільёнаў рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя