Лукашэнкаўскія сілавікі будуць адсочваць расейцаў, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі
Беларусь — адзін з кірункаў уцёкаў расейцаў са сваёй краіны, каб пазбегнуць мабілізацыі ў войска на вайну супраць Украіны.
Як стала вядома «Нашай Ніве», сілавікі атрымалі ўказанні адносна таго, як дзейнічаць з расейцамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі.
У сацсетках шмат фота і відэа чэргаў на межах Расеі з Фінляндыяй, Манголіяй, Казахстанам. Ужо ўчора на розных межах на выезд з Расеі знайшлі некалькі аўтамабіляў з адлепленымі літарамі Z і V, што сімвалізуюць пуцінскую ваенную кампанію.
Беларусь – варыянт лягчэйшы, бо краіна не мае з РФ кантролю на мяжы. Разам з тым, цяжкасці заключаюцца ў тым, што ў сілавікоў дзвюх краін супольныя «базы».
Паводле інфармацыі выдання, 21 верасня сілавікі РБ атрымалі вуснае распараджэнне выяўляць расейцаў, якія прыехалі хавацца ад мабілізацыі ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя