Беларускія суды фактычна не выносяць апраўдальных прысудаў
За 2020 год беларускія суды вынеслі 0,3% апраўдальных прысудаў. Былі апраўданыя 93 чалавекі. Пра гэта сведчыць статыстыка Вярхоўнага суда.
У 2019-м у нашай краіне апраўдалі 114 чалавек (амаль 0,3%),
у 2018-м — 80 чалавек (0,19%).
У 2012 годзе апраўдальных прысудаў у Беларусі было значна больш — 324.
Беларускае Радыё Рацыя
