Беларускія тату – новы гарадзенскі трэнд
Гарадзенцы сталі масава набіваць татуіроўкі з Пагоняй ды бел-чырвона-белым сцягам.
Актывісты грамадскіх арганізацый упрыгожваюць целы тату з арнаментам ды малюнкамі на гістарычную тэматыку, напрыклад, прысвечанымі гадавіне паўстання Каліноўскага.
Пра новую моду на нацыянальныя тату майстры і гарадзенцы распавялі нашаму радыё:
– Не магу сказаць, што шмат, але ёсць. Гэтыя людзі робяць вялікія татуяванкі, а не маленькія.
– Сапраўдная сімволіка, гістарычная для мяне – гэта сімвал барацьбы за свабоду Беларусі. І калі, напрыклад, саколку ці нейкую рэч з бел-чырвона-белым сцягам міліцыя ці нехта можа паспрабаваць сцягнуць, забараніць, то за татуіроўку з бел-чырвона белым сцягам нічога нельга зрабіць.
– Вырышыла, што маёй першай татуіроўкай будзе сцяг. Ён заўсёды са мной, каб не насіць нейкія стужкі, не насіць сцягі з сабой, за якія затрымліваюць.
Гарадзенскія майстры тату лічаць, што моду на падобныя рэчы ў Беларусі ўвёў музыка гурта „Зніч” і майстар тату Алесь Таболіч.
Некаторыя майстры вучыліся ў Таболіча, а некалькі жыхароў Гародні адмыслова едзілі ў Менск, каб набіць у яго татуіроўкі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня