Беларускія тэлеканалы пазапланава пакажуць „асабліва важную перадачу”



На першую палову дня 14 красавіка Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр (БРПЧ) запланаваў прафілактыку. Гэта значыцца, ніводзін тэлеканал не мусіў працаваць ад 9 да 15 гадзін. Адпаведна, праграмы тэлеперадач на гэты час не складаліся.

Аднак планы чыноўнікаў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі раптоўна змяніліся.

Запланаваная прафілактыка пераносіцца на 28 красавіка «ў сувязі з неабходнасцю трансляцыі асабліва важнай тэлевізійнай перадачы», гаворыцца ў паведамленні БПРЧ. З меркаваных падзей першай паловы дня можна ўзгадаць хіба што прамую лінію з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Аднак падзеі такога кшталту ў суседняй краіне трансляваў толькі тэлеканал «РТР-Беларусь».