Беларускія турысты выбіраюць для адпачынку Балтыку



Гарадзенскі кірмаш турыстычных паслугаў “Лета – 2015”адбудзецца 15-16 траўня ў Гародні ў памяшканні гарадской выставачнай зале.

Турыстычныя аператары горада над Нёманам прапануюць шырокі спектар паслугаў для аматараў адпачынку.

Сёлетні сезон у сувязі з зімовай дэвальвацыяй не абяцае быць напружаным, што па словах дырэктара адной з мясцовых тур-фірмаў Святланы Якімовіч акрэслівае найбольш папулярныя турыстычныя маршруты сезона:

 – У гэтым годзе вельмі добрыя кошты дае Грэцыя, у гэтым годзе Балгарыя з Гародні – такая навінка – паставілі ў гэтым годзе самалёт. Значна менш людзей на Турцыю, бо яна значна вышэйшыя кошты трымае.  Думаю, што польская Балтыка будзе хітом! 

Odtwarzacz plików dźwiękowych

На працягу некалькіх гадоў гарадзенскі турыстычны кірмаш праводзіўся ў межах выставы “Еўрарэгіён Нёман”, аднак у гэтым годзе вярнуўся да першапачатковага фармата.

* * *

У сувязі з эканамічнымі праблемамі на Гарадзеншчыне зменшылася колькасць жадаючых паехаць на адпачынак у Еўропу, ці экзатычныя краіны. гарадзенцы абіраюць больш танны адпачынак.IMG_1398

Куды збіраюцца паехаць гарадзенцы кажа дырэктарка адной з турыстычных фірмаў Святлана:

 – На летнія месяцы ў нас вельмі папулярныя еўрапейскія накірункі. Гэта будзе Грэцыя, якая значна танней чым у мінулыя гады. Гішпанія з рознымі варыянтамі сваімі. Думаю, самым галоўным хітом будзе Балгарыя – сам эканамічны варыянт з еўрапейскіх курортаў, палепшаны варыянт Крыму, які на сённяшні дзень недаступны для большасці беларусаў па пэўных прычынах. Балгарыю можна ўзяць ад 300 еўра на чалавека на тыдзень. Гішпанія таксама -400-450 еўра на чалавека.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Па словах Святланы, многія, хто мае візы не паедуць гэтым годам у дарагую Харватыю, а наведаюць краіны суседкі Беларусі – Літву альбо Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя