Улады праігнаравалі прапановы жыхароў Баранавіч



Улады праігнаравалі прапановы жыхароў Баранавіч, якія былі выпрацаваныя і зацверджаны ўдзельнікамі акцыі на плошчы 26 лютага. Гэтыя 12 прапаноў накіраваны на паляпшэнне сітуацыі ў грамадстве і канкрэтна ў Баранавічах. Напрыклад, скасаванне падатку на дармаеда тычылася рэспубліканскага ўзроўню, змяншэнне колькасці чыноўнікаў у горадзе шляхам аб’яднання функцый раённага і гарадскога выканкамаў, і гэтак далей.

Кажа грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус (старэйшы):

Яшчэ 26 лютага была накіраваная рэзалюцыя ў Адміністрацыю прэзідэнта, а адказу няма па сённяшні дзень. 12 пытанняў і ўсе «болезненные» пытанні. 16 сакавіка быў накіраваны ліст у Адзміністрацыю прэзідэнта, калі я выкрыў выпіўку ў Баранавіцкім райвыканкаме, а адказу па сённяшні дзень няма. Бяры кароткі тэкст на плакат і выходзь на плошчу, вось тады яно будзе чытацца.

Паводле Мікалая Чарнавуса, публічны варыянт заўваг і прапаноў звычайна заканчваецца судом над тым, хто скардзіцца.

Апошняя пастанова Саўміна № 555 – новыя правілы пры разглядзе скаргаў – ўмацавала плот паміж людзьмі і чыноўнікамі.

Беларускае Радыё Рацыя