Беларускія ваенныя збілі расейскі беспілотнік?
Міністэрства абароны Беларусі вывучае інфармацыю пра нібыта збіты пад Мсціславам расейскі беспілотнік.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
„У цяперашні час падстаў для каментароў не маецца”, – сказаў ён.
Раней у беларускіх СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамлялася, што пад Мсціславам беларускія ваенныя збілі расейскі беспілотнік.
Фота tut.by
