Беларускія ВНУ пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў



12 ліпеня ў беларускіх ВНУ пачаўся прыём дакументаў ад абітурыентаў.

У „Календары выпускніка — 2019” на сайце Міністэрства адукацыі адзначаецца, што падаць дакументы на бюджэтную форму навучання можна да 17 ліпеня.

Прыём дакументаў для навучання на платнай аснове без здачы ўступных іспытаў непасрэдна ў ВНУ будзе праводзіцца з 12 ліпеня па 4 жніўня. Пры гэтым у сілавыя ВНУ дакументы для платнага навучання будуць прымацца з 12 па 31 ліпеня, у творчыя — з 12 ліпеня па 2 жніўня.

З 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці.

belapan.by