Беларускія вучоныя падтрымалі паслявыбарныя пратэсты



Ля будынка Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася акцыя салідарнасці вучоных з мірнымі дэманстрантамі.

Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:

– Спыніць гвалт. Прызнаць такую навуку як сацыялогія, якая давяла, што па ўсіх прыкметах вонкавых адбылася фальсіфікацыя. А калі сказаць адным словам: навукоўцы Беларусі – за праўду! Толькі можа ўжо не за тую „мужыцкую праўду” Кастуся Каліноўскага, а за ўсечалавечую, усебеларускую, усеэўрапейскую.

Падчас акцыі былі зачытаны патрабаванні правядзення новых выбараў у краіне, вызваленне ўсіх затрыманых дэманстрантаў, прыцягненне ад адказнасці вінаватых асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск