Беларускія жанчыны – палітвязні і іх сем’і не забытыя
Беларускія жанчыны – палітвязні і іх сем’і не забытыя. Гэтаму дапамагае праект „Палітвязынкі”, створаны ў красавіку 2022 года беларускай журналісткай Яўгеніяй Доўгай і мастачкай Ганнай Татур. Яўгенія Доўгая, якая сама прайшла праз рэпрэсіі, лічыць, што трэба дапамагаць не толькі палітзняволеным жанчынам, але і іх сем´ям.
Гаворыць Яўгенія Доўгая:
– Я хачу, каб унёсак беларусак у барацьбу за дэмакратычныя каштоўнасці быў бачны, ім дзякавалі за гэта. Таму для мяне вельмі важна расказваць пра жанчын, з імі размаўляць, паказваць увесь жах гэтай сістэмы. Я ведаю, што калі яны выйдуць, то спытаюць, што мы тут рабілі. Таму нам трэба рабіць, рабіць, рабіць.
Паводле Яўгеніі Доўгай, яны заклікаюць пісаць пісьмы для палітзняволеных жанчын, салідарызуюць беларусаў заклікамі фінансавай дапамогі сем’ям „палітвязынак” і тым, хто вызваліўся. Да 8 сакавіка паслалі бандэролі жанчынам, хто знаходзіцца пад следствам, на хіміі і на дамашняй хіміі.
На дадзены момант больш 500 беларусак прайшлі праз крымінальны пераслед па палітычных матывах, 200 з іх знаходзяцца за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя