Беларускія журналісты сталі лаўрэатамі Free Media Awards
Уручэнне прэмій нямецка-нарвежскай прэміі незалежнай журналістыкі ва Усходняй Еўропе Free Media Awards адбудзецца ў Гамбургу 1 лістапада.
Сёлета нямецкі і нарвежскі фонды Zeit-Stiftung і Stiftelsen Fritt Ord назвалі лаўрэатамі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву, Дар’ю Чульцову і Наталлю Лубнеўскую, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім ТУТ.бай, а таксама Беларускую асацыяцыю журналістаў, якая была пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі, піша dw.com.
«У гэтым годзе пераможцы прэміі Free Media Awards падалі нам адны з найлепшых і самых смелых рэпартажаў з Беларусі. Больш за тое, турэмнае зняволенне некаторых лаўрэатаў прэміі дэманструе наступствы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі, якія адстойваюць правы грамадства, свабоду і дэмакратыю», – адзначыў кіраўнік фонду Zeit Міхаэль Герынг.