Беларускую акадэмічнаю супольнасць непакоіць лёс ЕГУ



У сувязі з падрыхтоўкай выбараў новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільні, акадэмічную беларускую супольнасць вельмі непакоіць ягоны лёс. Ці будзе ён беларускім з абраннем новага кіраўніцтва, ці беларусам прыйдзецца шукаць сабе іншую ВНУ, як пляцоўку для нацыянальных кадраў. Пра тое, якім якасцям павінна адпавядаць сапраўдная беларуская Альмаматэр, кажа прафесар з Гародні Вячаслаў Швед:

– Па-першае, ён, канешне, мусіць быць беларускамоўным, па-другое, адлюстроўваць нашую нацыянальную гісторыю, і трэцяе, быць сапраўды еўрапейскім на ўзроўні акадэмічнай сістэмы, заробку для выкладчыкаў, прызнання дыпломаў студэнтаў у Еўропе. Нацыянальны вуз павінен быць нацыянальным.

Зараз шорт-ліст кандыдатаў на рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта складаецца з сямі асобаў. Сярод іх – трое беларускіх грамадзян: Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч, Тацяна Шчытцова.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота n-europe.eu