Беларусу-абаронцу Украіны адмовілі ва ўкраінскім грамадзянстве



Дзяржаўная міграцыянай служба Украіны адмовіла ў статусе ўцекача беларусу, які ваюе ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі на баку Украіны.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Пра асобу беларуса-добраахвотніка вядома няшмат. Вядома толькі, што ён беларускі патрыёт, што ваюе ў складзе батальёна “Данбас” і што мае сувязі з іншымі беларусамі, якія бароняць украінскую незалежнасць у супрацьстаянні з прамаскоўскімі баевікамі. У Фэйсбуку наш зямляк саманазываецца Рустамам Докам.

Вядома таксама, што гэты чалавек падаў у міграцыйную службу Украіны ўсе неабходныя дакументы, што пабываў там на размове і што яму прызначылі яшчэ адну сустрэчу. Але непасрэдна перад чарговай паездкай у зону Антытэрарыстычнай аперацыі яму адмовілі ў атрыманні грамадзянства з прычыны “неабгрунтаванасці падставаў”.

У выпадку вяртання на Радзіму нашага земляка чакае турэмны тэрмін за наёмніцтва.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Пятро Парашэнка абяцаў забяспечыць украінскім грамадзянствам усіх іншаземцаў-добраахвотнікаў, якія ваююць на Данбасе. Гэтая абяцанка і пагэтуль нявыкананая.

2015-08-12_achromienka_belarus_ata_02

2015-08-12_achromienka_belarus_ata_01

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна