Беларусы адчуваюць небяспеку страты незалежнасці



Жыхары Берасцейшчыны лічаць, што пытанне страты незалежнасці Беларусі  не губляе сваёй актуальнасці. Большая частка апытаных упэўнена, што пагроза страты незалежнасці зыходзіць ад Расеі, да якой Беларусь эканамічна прывязаў Аляксандр Лукашэнка.

– Я лічу, што беларускай незалежнасці пагражае Лукашэнка, бо пры ім мы не з’яўляемся цалкам самастойнай дзяржавай. Ён нас цягне ў кабалу да Расеі.

– Безумоўна, пагроза страты незалежнасці існуе і зыходзіць яна адтуль, адкуль зыходзіла апошнія 500 год – з боку Расеі.

– Асноўная пагроза ідзе з Расеі.

– Не толькі ад Расеі зыходзіць пагроза страты незалежнасці, могуць быць і іншыя варыянты.

– Страта нашай незалежнасці зыходзіць толькі ад Расеі, якой усё мала зямлі.

Некаторыя апытаныя ўпэўненыя, што Лукашэнка не дапусціць  страты незалежнасці. Але нямала і раўнадушных да гэтай праблемы, бо іх “палітыка наогул не цікавіць”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nashaziamlia.org