Беларусы Анліі за санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі



Чаму тэма з санкцыямі зараз становіцца адной з самай прыярытэтных для беларусаў Англіі? Як ставяцца самі беларусы да ціску на беларускую эканоміку? Якія яшчэ салідарныя дзеянні былі выпрацаваныя за апошні час? Адказы на такія пытанні даў беларус, спадар Юрась:

– Я б сказаў, што на мой погляд, пасля ўвядзення 4 пакету санкцый, калі стала зразумела, што санкцыі будуць адчувальныя, і тым разам яны будуць спраўдныя, з’явіліся нейкія новыя ініцыятывы, новыя ідэі, дыаспрары таксама спрабуюць арганізаваць сваю працу. Маецца пэўны імпэт. Вядома, што некаторыя людзі сыходзяць на адпачынак, а некаторыя людзі вяртаюцца. Што цудоўна- далучаюцца новыя людзі, гэта самае галоўнае. Няма такой апатыі, што ўсе ў такім стане, што й рабіць нічога не хочацца. Пасля знясення кавідных абмежаванняў дыаспара пачала ладзіць публічныя акцыі- побач з нарвескай, беларускай амбасадах, і г.д.

РР: Чаму вы лічыце, што санцкыі нясуць карысць для беларускай сітуацыі?

– Мой прафісійны шлях быў даволі разнастайны, 20 гадоў я займаўся бізнэс-аналітыкай. Я б сказаў так, што для Беларусі гэта вельмі кепска, гэта быў апошні крок. Але я таксама ведаю, праз сваіх сяброў з Беларусі, праз размовы са звычайнымі людзмі, што санкцый чакалі. Што беларусы гатовыя цярпець крыху, каб нарэшце змяніць сытуацыю. Таму санкцыі гэта добра, бо яны перш за ўсё адразаюць рэжыму фінансавыя сродкі ў тых памерах, у якіх яны былі. Фінансавыя цяжкасці ў іх ужо ёсць, зараз будуць большыя.

Цалкам размову слухайце у далучаным файле:

Яшчэ адная актуальная тэма для беларусаў замежжа – гэта пераслед незалежных медыя ў Беларусі. Інфармацыю па сітуацыі з парушэннем правоў чалавека яны спрабуюць данесці да мясцвых медыя і палітыкаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.