Беларусы атрымалі кірылічныя дамены .БЕЛ



wpid-1-2_115З 1 кастрычніка любы ахвотны можа зарэгістраваць сайт на беларускім кірылічным дамене за 150 тысяч рублёў на год – стартавала рэгістрацыя кірылічных даменных імёнаў на дамене .БЕЛ.

Цяпер можна вольна рэгістраваць сайты накшталт беларускі.бел, надвор’е.бел ці здароўе.бел. Падтрымліваюцца як беларускія, так і расейскія літары. Рэгістрацыя адбываецца на тых жа ўмовах, што і рэгістрацыя лацінкавых імёнаў на дамене .BY. Паведамляецца, што ўладальнікі даменаў .BY не маюць прыярытэту пры пакупцы сугучнага дамена .БЕЛ.

Шэраг імёнаў ужо заняты. 1 сакавіка стартавала прыярытэтная рэгістрацыя імёнаў для ўладальнікаў таварных знакаў і юрыдычных назваў. Гэта дазволіла сабраць некалькі соцень тысяч даляраў. Самы дарагі дамен – авто.бел – купілі за 315 мільёнаў беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя