Беларусы Батумі павіншавалі Ціханоўскую



Некалькі дзясяткаў беларусаў Батумі, не гледзячы на дождж, правялі акцыю каля ўніверсітэту, каб павіншаваць Святлану Ціханоўскую з Днём нараджэння.

Пра акцыю і сітуацыю з акцыямі ў Беларусі распавядаюць яе ўдзельнікі:

– Мы цяпер знаходзімся ў вельмі складанай сітуацыі, у вельмі складаным становішчы, наш родны дом акупаваны. На жаль многія беларусы з’ехалі. Дома праводзіць такія акцыі немагчыма. Нават такія мерапрыемствы, як піццё гарбаты, забаронена. Таму ўсё на жаль лягло на плечы беларусаў па-за межамі краіны. 

– Мы прыехалі сюды, як турысты. Да слёз проста, прыгадаць тое, што было год таму. Тое, што мы можам свабодна апранаць вопратку, якую мы хочам, казаць тое, што мы хочам, вольна перасоўвацца па горадзе. Вось цяпер тут збірацца разам з беларусамі, гэта каштуе вельмі дарагога.

– Важна праводзіць, каб паказаць, што супраціў не скончаны, мы працягваем змагацца за свабоду ў Беларусі. Сёння асабліва ўрачыстая акцыя, бо сёння дзень нараджэння Святланы Ціханоўскай.

З-за таго, што ліў дождж, акцыя цягнулася паўгадзіны, аднак прадстаўнікі дыяспары плануюць правесці цягам тыдня яшчэ некалькі акцый не толькі ў Батумі, але і ў іншых гарадах Грузіі.

 

Беларускае Радыё Рацыя