Беларусы Бельгіі прывезлі дапамогу байцам палка імя Каліноўскага



Актывісты беларускай дыяспары Бельгіі сабралі чарговую партыю дапамогі байцам палка імя Каліноўскага, якія змагаюцца ва Украіне супраць расейскіх акупантаў.

Гэтым разам з Бельгіі прывезлі цёплыя зімовыя рэчы, спальныя мяшкі, сродкі абагрэву. А таксама, сярод іншага, набылі на патрэбы палка міні-электрастанцыю.

Кажа прадстаўнік дыяспары і адзін з арганізатараў збору дапамогі – Зміцер Піменаў:

– Тое, што патрабуецца зімой, для зімовай добрай службы. Таму мы набылі зімовыя берцы, тэрмабялізну, цёплыя курткі. Галоўнае, што мы набылі тое, што яны прасілі, – моцны генератар на пяць кілават. У часы ваенных дзеянняў, у часы, калі Украіну пазбавілі электразберажэння, мы купілі генератар. І гэта самая галоўная мэта нашага прыезду.

Гэта ўжо не першы раз, калі прадстаўнікі беларускай дыяспары Бельгіі прывозяць дапамогу на патрэбу палка імя Каліноўскага, дыяпазон якой уяўляе з сябе ад сродкаў індывідуальнай абароны да мікрааўтобуса.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя