Беларусы гатовыя выходзіць на палітычныя акцыі, але на дазволеныя
Беларусы гатовыя выходзіць на палітычныя акцыі, але на дазволеныя, – кажа літаратарка Валярына Кустава. Яна заўважыла гэта падчас святкаванняў у Менску Дня Волі. Цяпер у Менску рыхтуецца чарговая акцыя апазіцыі – «Чарнобыльскі шлях 2018». Аргкамітэт акцыі просіць дазволіць мітынг каля Акадэміі навук і шэсце да парку Дружбы народаў. Паводле Валярыны Куставай, у Беларусі сёння багата палітычна актыўных людзей.
– Нацыянальна свядомыя маладыя людзі і немаладыя, але яны па-просту не выходзілі, бо не хацелі апынуцца за кратамі. Кагосьці стрымлівалі бацькі, бабулі, дзядулі. У кагосьці сем’і. І гэта паказнік таго, што людзі гатовыя выходзіць, іх шмат. І гэта былі не столькі новыя людзі, колькі людзі даўно гатовыя выйсці. І гэта яшчэ лепей.
Заяўку падпісалі прадстаўнікі сямі арганізацый, якія ўвайшлі ў аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху». Агранізатары спадзяюцца, што як і ў мінулыя гады – менскія сталічныя ўлады дазволяць правядзенне шэсця да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Скрыншот з YouTube