Беларусы Італіі ў спісе экстрэмістаў



У Беларусі ў спіс экстрэміскіх матэр’ялаў патрапілі Telegram-каналы і лагатыпы праектаў «Народная Амбасада Беларусi ў Iталii».

Прадстаўніца Народнай Амбасады ў Італіі Юлія Юхно лічыць гэта прызнаннем:

Гэта прызнанне маёй працы і не толькі маёй, але і працы ўсёй маёй каманды. Я б хацела падзякаваць маёй камандзе, якая шмат чаго робіць, каб Народная амбасада добра працавала. Мы будзем працягваць рабіць тое, што робім. Будзем прасоўваць беларускую культуры, будзем займацца беларускімі ўцекачамі, будзем дапамагаць беларусам на тэрыторыі Італіі.

Юлія кажа, што апроч гэтага «экстрэмістамі» прызналі таксама тэлеграм канал «Народныя Амбасады Беларусi».

Мы прысутнічаем больш у 24 краінах. Гэта Францыя, гэта Германія, гэта Славенія, гэта Польшча і г.д. У нас ёсць сайт і можна паглядзець усю інфармацыю. У нас ёсць таксама Народная амбасада ў Ізраілі, якая зараз займаецца беларусамі ў Ізраілі. У нас такая вельмі добра каманда. Мы супрацоўнічаем, працуем разам.

Па словах Юліі Юхно зараз на тэрыторыі Італіі жыве больш 10 тысяч беларусаў і яны расцярушаны па ўсёй краіне, аднак у арганізацыі акцый па ўсёй краіне задзейнічана Народная Амбасада Беларусаў у Італіі.

Беларускае Радыё Рацыя